Top.Mail.Ru
214

Абсалютная большасць машын «БелДжы» экспартуецца ў Расію

Пра гэта 27 кастрычніка заявіў галоўны тэхнолаг сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «БелДжы» Сяргей ТРАДЧЫК. 


І сапраўды, айчынныя машыны запатрабаваныя на рынках, як ніколі. Гаворачы пра экспартны патэнцыял вядомай беларускай вытворчасці, прадстаўнік «БелДжы» адзначыў, што, па сутнасці, калісьці з гэтай задумкай завод і ствараўся. Першапачаткова гэта прадпрыемства арыентавалася на знешнія рынкі і большасць прадукцыі завода, парадку 80 %, у цяперашні час экспартуецца ў Расійскую Федэрацыю. Таксама цяпер прапрацоўваюцца і іншыя краіны далёкай дугі.

Павышаны попыт тлумачыцца высокай якасцю нашай прадукцыі, і гэта не сакрэт, таму што завод пастаянна мадэрнізуецца і ўводзіць сучасныя аўтаматызаваныя лініі. Сяргей Традчык адзначыў, што сёлета на «БелДжы» прайшла даволі маштабная мадэрнізацыя. Было ўкаранёна каля 48 робатаў, робататэхнічных комплексаў у цэхах зваркі і афарбоўкі. Толькі на асноўных кірунках 26 робатаў займаюцца зваркай кругласутачна. 

Ужо цяпер шматлікія працэсы ў вытворчым цыкле цалкам аўтаматызаваны. Гэтым і можна растлумачыць шалёны попыт на беларускія аўтамабілі. Галоўны тэхнолаг упэўнены, што адказны падыход да справы, спалучаны са своечасовымі інвестыцыямі, дае выдатную якасць сучаснай тэхнікі. Калі за мінулы год «БелДжы» вырабілі больш за 91 тысячу аўтамабіляў, то сёлета завод рашуча настроены перасягнуць дадзеную лічбу.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю