Top.Mail.Ru
252

Абпальваў ніткі на сваім адзенні. У Пінску мужчыну шпіталізавалі з апёкамі

У Пінску шпіталізавалі мужчыну, які з-за неасцярожнасці атрымаў апёкі, паведаміла БелТА. 


У МНС інфармацыю аб шпіталізацыі мужчыны 1974 года нараджэння перадалі 2 лістапада ў 18.12. Пацярпелы атрымаў апёкі, бо на ім загарэлася адзенне. У гэты момант ён знаходзіўся ў кватэры дзевяціпавярховага дома ў Пінску па вуліцы Першамайскай.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына запалкай абпальваў ніткі на сваім адзенні. З-за неасцярожнага абыходжання з агнём тканіна загарэлася.

Спецыялісты высвятляюць прычыну здарэння.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю