Top.Mail.Ru
300

Абноўлены пералік дамоў для будаўніцтва з дзяржпадтрымкай у Мінскай вобласці

Абноўлены пералік шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў, на будаўніцтва, набыццё і фінансаванне якіх у 2025 годзе выдзяляюцца льготныя крэдытныя рэсурсы па Мінскай вобласці. Адпаведная пастанова Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 22 кастрычніка 2025 года № 120 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.


Змены ўнесены ў пастанову ведамства ад 14 сакавіка 2025 года № 40. У прыватнасці, актуалізаваны спіс шматкватэрных жылых дамоў, якія падлягаюць уводу ў эксплуатацыю ў 2025 годзе. Жыллё будуецца ў Барысаве (у мікрараёне «Лядзішча-2»), Дзяржынску, Фаніпалі, у раёне Мачулішчаў, Баравой Мінскага раёна, гарадскім пасёлку Свіслач Пухавіцкага раёна, Смалявічах, Салігорску і Жодзіне.

Таксама вызначаны аб’ём дзяржпадтрымкі на ўзвядзенне і набыццё індывідуальных жылых дамоў у іншых раёнах. Вызначаны планы на 2026 і наступныя гады па жыллёвым будаўніцтве. Усяго па Мінскай вобласці плануецца пабудаваць 4618 кватэр агульнай плошчай больш за 306,5 тыс. кв. м. На гэтыя мэты выдзелена Br119 560 тыс. У тым ліку плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 2020 кватэр у шматкватэрных жылых дамах (ЖБК і долевае будаўніцтва).

Акрамя таго, зацверджаны пералік жылых дамоў, будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2025 годзе ажыццяўляюцца ў сельскагаспадарчых арганізацыях з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў Беларусбанка па Мінскай вобласці.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю