Пастановай пракурора Магілёўскай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсаў terra-group.pl і ssl-production.pl, якія выкарыстоўваліся экстрэмісцкім фарміраваннем. Пра гэта БелТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.
Падставамі для прыняцця такіх рашэнняў паслужылі парушэнні закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» і закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». У адпаведнасці з арт. 38 закона «Аб сродках масавай інфармацыі» на інтэрнэт-рэсурсах забаронена распаўсюджанне інфармацыі, здольнай нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Раней кааліцыя ініцыятыў Terra Group Event, SSL Production і яе ўдзельнікі, якія адміністравалі названыя інтэрнэт-рэсурсы, былі прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем з забаронай іх дзейнасці на тэрыторыі Беларусі.
Функцыянаванне названых інтэрнэт-рэсурсаў супярэчыла інтарэсам дзяржавы, як гэта вызначана ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, іх дзейнасць была спалучаная з замахам на асновы суверэнітэту і непахіснасць канстытуцыйнага ладу краіны.
У мэтах выканання пастановы пракурора Магілёўскай вобласці Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі абмежавала доступ да гэтых рэсурсаў.