Top.Mail.Ru
247

Абмежаванні на выплату пенсіі за выслугу гадоў адменяць з 1 студзеня 2026 года для працуючых дзяржслужачых

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў Указ № 350 «Аб пенсіённым забеспячэнні дзяржаўных грамадзянскіх служачых». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Дакументам прадугледжваецца адмена з 1 студзеня 2026 года абмежавання на выплату пенсіі за выслугу гадоў працуючым дзяржаўным грамадзянскім служачым, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту (аналагічныя абмежаванні былі адменены з 1 студзеня 2025 года на памер працоўных пенсій для працуючых пенсіянераў у адпаведнасці з указам ад 29 кастрычніка 2024 № 402).

Гэта рашэнне прынята ў мэтах павышэння зацікаўленасці такіх дзяржслужачых у прадаўжэнні працоўнай дзейнасці і больш эфектыўнага задзейнічання іх прафесійнага патэнцыялу ў эканоміцы краіны.

Указ дасць магчымасць устанавіць аднастайныя падыходы да выплаты пенсій у перыяд работы для ваенных і цывільных пенсіянераў з ліку дзяржслужачых, што адпавядае адзінай лініі па зняцці абмежаванняў на атрыманне заробленай пенсіі ў поўным аб’ёме.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю