Top.Mail.Ru
267

Абмежаванні на наведванні лясоў зноў пачынаюць уводзіць у Беларусі

Абмежаванні на наведванне лясоў зноў пачынаюць уводзіць у Беларусі, вынікае з інтэрактыўнай карты Мінлясгаса Беларусі.


Забарон на наведванне лясоў няма, а вось абмежаванні дзейнічаюць у дзесяці раёнах: у Камянецкім на паўднёвым захадзе краіны, а таксама ў шэрагу раёнаў на паўночным усходзе: Магілёўскім, Дрыбінскім, Мсціслаўскім, Горацкім, Дубровенскім, Аршанскім, Лёзненскім, Віцебскім і Гарадоцкім.

У гэтых дзесяці раёнах аб’яўлены трэці клас пажарнай небяспекі. Гэта значыць, у лясах нельга разводзіць вогнішчы, праводзіць турслеты, школьныя экскурсіі і іншыя масавыя мерапрыемствы. Забаронена заязджаць туды на аўто.

Парушальнікі рызыкуюць заплаціць штраф да 12 базавых велічынь (504 рублі). Калі парушэнне стала прычынай сур’ёзнага пажару (была знішчана або пашкоджана частка лесу), штраф можа даходзіць да 30 базавых (1260 рублёў).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю