У сувязі са спякотай узрастае рызыка ўзнікнення прыродных пажараў. Па гэтай прычыне ў многіх раёнах краіны ўвялі абмежаванні на наведванне лясоў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванні дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей.
Свабодна наведваць лясы дазволена ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Докшыцкім, Мёрскім, Полацкім, Пастаўскім, Расонскім, Ушацкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці, Воранаўскім, Гродзенскім, Карэліцкім, Лідскім, Мастоўскім, Навагрудскім, Астравецкім, Ашмянскім, Смаргонскім і Шчучынскім раёнах Гродзенскай вобласці, Вілейскім, Маладзечанскім, Мядзельскім, Стаўбцоўскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці.
Нагадаем, што абмежаванні на наведванне лясоў у Беларусі ўводзяць пры высокай пажарнай небяспецы. Гэта азначае, што пешыя прагулкі і збор ягад з грыбамі дазволеныя, але строга забароненыя ўезд на машынах і развядзенне вогнішчаў.