Абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў 65 раёнах Беларусі. Пра гэта сведчаць звесткі інтэрактыўнай карты Мінлясгаса, паведамляе БелТА.
У Мінскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у Бярэзінскім, Барысаўскім, Дзяржынскім, Капыльскім, Крупскім, Лагойскім, Любанскім, Мінскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Смалявіцкім, Старадарожскім і Чэрвеньскім раёнах. Забарона на наведванне лясоў — толькі ў Салігорскім раёне.
У Гомельскай вобласці абмежаванні ўведзеныя ва ўсіх раёнах, акрамя Ельскага, Калінкавіцкага, Мазырскага, Нараўлянскага і Рэчыцкага раёнаў.
У Магілёўскай вобласці абмежаванні таксама дзейнічаюць у большасці раёнаў, выключэнне складаюць Краснапольскі, Крычаўскі, Мсціслаўскі, Слаўгарадскі і Чэрыкаўскі.
Абмежаванне ў Віцебскай вобласці ўстаноўлена ў Віцебскім, Гарадоцкім, Дубровенскім, Лёзненскім, Аршанскім, Сенненскім і Талачынскім раёнах.
Перад паходам у лес спецыялісты рэкамендуюць даведацца актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце Мінлясгаса. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.