У 36 раёнах Беларусі дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная мапа Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Так, для наведвання абмежаваныя ўсе раёны Гродзеншчыны. У Гомельскай і Магілёўскай абласцях няма абмежаванняў на наведванне лясоў, а ў Брэсцкай вобласці вольныя ад абмежаванняў тры раёны — Ганцавіцкі, лунінецкі і Столінскі.
У Мінскай вобласці абмежаваныя для наведвання чатыры раёны — Барысаўскі, Вілейскі, Мядзельскі і Салігорскі, у Віцебскай два — Докшыцкі і Лепельскі раёны.
Перад тым як адправіцца ў лес, варта даведацца актуальную сітуацыю ў канкрэтным раёне. Інтэрактыўная карта на партале ведамства пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змены сітуацыі, уключаючы ўмовы надвор’я.