Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 30 раёнах Беларусі. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная мапа Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Абмежаванні дзейнічаюць ва ўсіх 16 раёнах Брэсцкай вобласці, трох раёнах Віцебскай (Докшыцкім, Лепельскім і Пастаўскім), шасці раёнах Гомельскай вобласці (Брагінскім, Ельскім, Лельчыцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Хойніцкім). Таксама абмежаванні на наведванне лясных масіваў актуальныя для трох раёнаў Гродзенскай вобласці (Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага) і двух Мінскага рэгіёна (Слуцкага і Салігорскага раёнаў).
Насельніцтва просяць устрымацца ад наведвання лясоў, а пры неабходнасці знаходжання ў лесе выконваць правілы пажарнай бяспекі.
Таксама, плануючы паход у лес, варта даведацца актуальную сітуацыю ў канкрэтным раёне. Інтэрактыўная карта на партале ведамства пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змены сітуацыі, уключаючы ўмовы надвор’я.