Абаронныя ведамствы Беларусі і ААЭ падпісалі план супрацоўніцтва на кароткатэрміновую перспектыву. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Абаронныя ведамствы Беларусі і ААЭ падпісалі план супрацоўніцтва на кароткатэрміновую перспектыву. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Аб’яднаных Арабскіх Эміратах праходзіць першае пасяджэнне беларуска-эмірацкага Сумеснага камітэта па ваенным супрацоўніцтве. Беларускі бок на пасяджэнні ўзначальвае начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка.
Упершыню ў гісторыі двухбаковага ўзаемадзеяння падпісаны план супрацоўніцтва абаронных ведамстваў на кароткатэрміновую перспектыву. «Гэта сведчыць аб узаемнай зацікаўленасці ў далейшым умацаванні супрацоўніцтва, яго напаўненні практычным зместам. Па выніках мерапрыемства канстатавана нязменная нацэленасць бакоў на падтрыманне актыўнага дыялогу па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс», — падкрэслілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.