На пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, якое адбылося 23 мая ў Маскве пад старшынствам беларускага боку, удалося ўзгадніць усе пытанні па архітэктуры Еўразійскага эканамічнага форуму, які адбудзецца ў Мінску. Аб гэтым паведаміла па выніках пасяджэння намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч.
«Для нас было прынцыпова важна прапрацаваць усе пытанні напярэдадні пасяджэння ЕАЭС на вышэйшым узроўні, якое пройдзе напрыканцы чэрвеня ў Мінску. Перад ім адбудзецца Еўразійскі эканамічны форум з шматлікімі мерапрыемствамі. Нам удалося ўзгадніць усе пытанні па Еўразійскім форуме, якія мы хацелі, тыя панэлі, якія мы хацелі правесці, тыя акцэнты, якія трэба расставіць па архітэктуры форуму. На форуме мы зможам абмеркаваць і прадыскутаваць вельмі многія актуальныя пытанні, пачынаючы ад, здавалася б, такіх інструментальных, як інфармацыйная прастора ў рамках ЕАЭС, пытанні адукацыі з пункту гледжання падрыхтоўкі працоўных кадраў і забеспячэння працоўнымі рэсурсамі нашых краін, і шэраг іншых пытанняў», — сказала віцэ-прэм’ер.
«Мы блізкі да завяршэння фарміравання парадку дня для нашых прэзідэнтаў», — адзначыла Наталля Пяткевіч.
Яна таксама паведаміла, што на пасяджэнні Савета ЕЭК беларускаму боку ўдалося адстаяць некаторыя пазіцыі па абароне нацыянальнага рынку. «Дзякуй, што нас падтрымалі, усім нашым калегам з краін-партнёраў, якія правялі вялікую работу для таго, каб гэтыя рашэнні былі прыняты», — дадала віцэ-прэм’ер.