Top.Mail.Ru
1239

Аб зменах у арганізацыі дарожнага руху ў Мінскім раёне 9-10 мая расказалі ў ДАІ

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць вадзіцеляў з разуменнем паставіцца да мерапрыемстваў і рэкамендуе загадзя планаваць свой маршрут з улікам прадастаўленай інфармацыі.


Аб гэтым БелТА паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

"У сувязі з правядзеннем ваенна — гістарычнай рэканструкцыі, прымеркаванай да святкавання 80-годдзя Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 9 і 10 мая на 30-м км аўтадарогі Р-28 Мінск-Маладзечна-Нарач у Мінскім раёне прадугледжаны змяненні ў арганізацыі дарожнага руху ў выглядзе зніжэння хуткаснага рэжыму да 40 км/гадз", - расказалі ў ДАІ.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць вадзіцеляў з разуменнем паставіцца да мерапрыемстваў і рэкамендуе загадзя планаваць свой маршрут з улікам прадастаўленай інфармацыі.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю