Top.Mail.Ru

Аб’ём узаемных паставак сельскагаспадарчай прадукцыі паміж Беларуссю і краінамі СНД істотна вырас

За апошнія пяць гадоў аб’ём узаемных паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і харчовай сыравіны паміж Беларуссю і краінамі СНД вырас больш як на 30 працэнтаў.



Пры гэтым больш як 80 працэнтаў экспарту беларускай харчовай прадукцыі накіроўваецца на рынкі краін Садружнасці, што робіць СНД стратэгічным партнёрам у гэтым плане. 

Такую заяву зрабіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Юрый Горлаў на пасяджэнні Міжурадавага савета па пытаннях аграпрамысловага комплексу СНД, які праходзіць уу Душанбэ.

Юрый Горлаў падкрэсліў, што харчовая бяспека сёння — гэта фундамент дзяржаўнасці і суверэнітэту кожнай краіны:

— Традыцыйныя і эфектыўныя механізмы ўзаемадзеяння паміж краінамі СНД, якія склаліся за гады супрацоўніцтва, набываюць асаблівую значнасць у сучасных умовах. Яны здольныя забяспечыць устойлівасць аграпрамысловага комплексу і павысіць устойлівасць нашага аграпрамысловага комплексу перад знешнімі выклікамі, — падкрэсліў Юрый Горлаў.

У рабоце Савета таксама прынялі ўдзел кіраўніікі аграрных ведамстваў Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана і Узбекістана. Абмеркаванне было засяроджана на ключавых напрамках гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў аграпрамысловай сферы і ходзе рэалізацыі ініцыятыў вышэйшых органаў СНД. Асаблівая ўвага на пасяджэнні была ўдзелена развіццю навукова-тэхнічнага і адукацыйнага супрацоўніцтва.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю