У мінулым годзе аб’ём трансгранічнай электроннай камерцыі ў Кітаі склаў 2,71 трлн. юаняў (каля 377,5 млрд. долараў), дасягнуўшы новага гістарычнага максімуму. Аб гэтым паведаміў намеснік кіраўніка аддзела статыстычнага аналізу Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР Цай Цзюньвэй, перадае «Сіньхуа».
Паводле даных ведамства, летась аб’ём экспарту Кітая ў сферы трансгранічнай электроннай камерцыі ўпершыню перавысіў адзнаку 2 трлн. юаняў, дасягнуўшы 2,15 трлн. юаняў, што на 16,9 працэнта больш, чым годам раней.
«З пачатку гэтага года назіраецца трэнд да ўстойлівага аднаўлення і паляпшэння кітайскай эканомікі. Гандаль таварамі дэманструе вялікую ўстойлівасць да знешняга націску, а аб’ём знешняга гандлю ў сферы трансгранічнай электроннай камерцыі захоўвае тэндэнцыю далейшага росту», — адзначыў Цай Цзюньвэй.
Паводле яго слоў, больш за 70 працэнтаў кітайскіх кампаній выказвае ўпэўненасць у захаванні стабільнасці або далейшым росце экспарту і імпарту ў рамках трансгранічнага электроннага гандлю ў 2025 годзе.