Па схеме трэйд-ін.
У гандлі спажывецкімі таварамі па схеме трэйд-ін у Кітаі сёлета быў дасягнуты паэтапны прагрэс, які характарызаваўся адчувальнай выгадай для спажыўцоў і стымуляваннем росту продажаў спажывецкіх тавараў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве камерцыі КНР, перадае «Сіньхуа».
Як адзначыў чыноўнік ведамства Лі Ган, з пачатку гэтага года названая праграма дазволіла больш за 120 млн. спажыўцоў атрымаць грашовыя субсідыі. Аб’ём продажаў спажывецкіх тавараў у рамках яе перавысіў 720 млрд. юаняў.
Імкнучыся стымуляваць спажывецкія выдаткі, Кітай распрацаваў меры, накіраваныя на стымуляванне гандлю па схеме трэйд-ін у многіх сектарах. Як паведаміў Лі Ган, па ўсёй краіне па схеме трэйд-ін было прададзена звыш 2, 7 млн. аўтамабіляў, больш чым 47,4 млн. адзінак бытавой тэхнікі і звыш 4,2 млн. электравеласіпедаў.
Акрамя таго, у рамках праграмы было рэалізавана звыш 36,6 млн. мабільных тэлефонаў і іншых лічбавых прадуктаў, а таксама больш чым 37,1 млн. адзінак тавараў хатняга ўжывання, а таксама прадукцыі для кухні і ваннай.