Top.Mail.Ru

Аб’ём міжнароднага гандлю Кітая склаў каля 3,7 трыльёна юаняў

Аб’ём міжнароднага гандлю таварамі і паслугамі Кітая ў лютым склаў каля 3,7 трыльёна юаняў, павялічыўшыся на 14 працэнтаў у гадавым вылічэнні. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні валютнага кантролю КНР, перадае «Сіньхуа».


Паводле даных ведамства, у доларавым вылічэнні аб’ём экспарту ў рамках міжнароднага гандлю таварамі і паслугамі ў лютым у краіне склаў 281,1 млрд. долараў, а аб’ём імпарту — 232,9 млрд. долараў. Такім чынам, было зафіксавана станоўчае сальда ў памеры 48,2 млрд. долараў.

У прыватнасці, экспарт тавараў з Кітая ў лютым склаў амаль 1,79 трлн. юаняў у вартасным вылічэнні, а імпарт тавараў у Кітай — амаль 1,33 трлн. юаняў. Актыўнае сальда пры гэтым дасягнула 463,8 млрд. юаняў.

У лютым Кітай экспартаваў паслугі на суму 227,3 млрд. юаняў, а імпартаваў паслугі коштам 345,1 млрд. юаняў. Пасіўнае сальда пры гэтым склала 117,8 млрд. юаняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю