Паводле Даклада аб энергетычным экаасяроддзі Кітая, у 2024 годзе аб’ём інвестыцый КНР у чыстую энергію дасягнуў 625 мільярдаў долараў, што адпавядае траціне агульнага сусветнага паказчыку, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кітай займае першае ў свеце месца па ўстаноўленай магутнасці фотаэлектрычнай і ветравой энергіі на працягу 10 гадоў запар. За апошняе дзесяцігоддзе ўклад КНР у рост сусветнага спажывання невыкапнёвых энерганосьбітаў перавысіў 45%.
Цяпер паскараецца трансфармацыя і мадэрнізацыя энергетычнай структуры Кітая. Доля спажывання невыкапнёвых крыніц энергіі павялічылася з 9,4% у 2010 годзе да 18,3% летась, а каэфіцыент вугальнай генерацыі ўпершыню ўпаў ніжэй за 40%. Разам з гэтым, паскорылася інавацыя сістэмы энергетычных тэхналогій, а такія тэхналогіі, як звышвысокавольтная перадача і інтэлектуальная сетка, дасягнулі міжнароднага ўзроўню.
Рынкавая доля ключавых кампанентаў ветраэнергетыкі перавышае 70%, а маштаб устаноўленых магутнасцяў новых назапашвальнікаў энергіі вырас у пяць разоў у параўнанні з 2022 годам. Колькасць вадародных заправачных станцый перавысіла 300. Як адзначаюць эксперты, усё гэта з’яўляецца сведчаннем паскарэння будаўніцтва новай энергетычнай сістэмы.