Top.Mail.Ru

Аб прыярытэтах бяспекі ў праграме сацканамразвіцця расказалі ў дзяржсакратарыяце Савета Бяспекі

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч 12 снежня наведаў часці Брэсцкага гарнізона, паведаміла БелТА.

«Выконваючы даручэнне Прэзідэнта па раптоўнай праверцы тэхнікі, стану яе захоўвання, узбраення, боегатоўнасці воінскіх часцей, я нечакана для камандзіраў воінскіх часцей аб’ехаў практычна ўсе воінскія часці. Менавіта сёння паркавы дзень у воінскіх часцях, асабісты склад працуе ў парках», — растлумачыў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі. Па яго выбару ў баявы стан былі прыведзены некаторыя групы ўзораў тэхнікі. «У цэлым хачу сказаць, што тэхніка ў добрым, здавальняючым стане, гатовая да баявога прызначэння», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Ён звярнуў увагу, што некалькі дзён таму адбылося пасяджэнне Савета Бяспекі, на якім зацверджаны новыя дакументы сярэднетэрміновага планавання абароны нашай краіны. У адпаведнасці з гэтымі дакументамі асаблівая ўвага надаецца часцям прыгранічных раёнаў і абласцей, у прыватнасці часцям Брэсцкага, Гродзенскага гарнізонаў, іх боегатоўнасці. «Ад іх здольнасці выканаць свае задачы, ад стану ўзбраення, ваеннай тэхнікі шмат у чым залежыць наша бяспека. Таму такія праверкі праводзіліся, праводзяцца і будуць праводзіцца», — падкрэсліў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі. 

Таксама падчас работы ў Брэсцкім гарнізоне ён пагутарыў з асабістым складам структур сілавога блока, расказаў аб абстаноўцы ўздоўж граніц Беларусі, аб рашэннях, якія прымаюцца кіраўніцтвам краіны для забеспячэння бяспекі. Аляксандр Вальфовіч звярнуў увагу, што сустрэча праходзіць напярэдадні Усебеларускага народнага сходу, у ліку дэлегатаў ёсць і вайскоўцы. На парадку дня ключавое пытанне — зацвярджэнне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026—2030 гады. Адзін з прыярытэтаў — умацаванне абараназдольнасці дзяржавы і развіццё абароннага сектара эканомікі. 

«Гэта новы прыярытэт, які закладзены ў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця. Два крытэрыі ацэнкі там ёсць. Доля сучасных нашых айчынных узораў узбраення, ваеннай тэхнікі, якія павінны закладвацца ў дзяржабаронзаказ, павінна быць не менш за 50 %. Другі прыярытэт — павелічэнне інвестыцый у прамысловасць, у стварэнне ўзораў узбраення, ваеннай тэхнікі. Лічба, якая ў праграме закладзена, — 130 %. Сапраўды высокі паказчык. Калі гэтыя паказчыкі будуць выкананы (калі закладваем, то павінны выканаць), то наша абараназдольнасць будзе на належным узроўні. Гэта вельмі важна. Таму што абароненая дзяржава можа спакойна жыць, развівацца, паспяхова рэалізоўваць задачы эканомікі», — рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю