Top.Mail.Ru
150

Аб нюансах увозу безалкагольнага піва ў ЕАЭС расказалі ў ДМК

Ці трапляе пры ўвозе на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) безалкагольнае піва ў катэгорыю алкагольных напояў і колькі літраў такога напою можна завезці бяспошлінна, расказалі ў Дзяржаўным мытным камітэце (ДМК), паведамляе БелТА.



Тавар не будзе адносіцца да алкагольных напояў, калі канцэнтрацыя спірту ў безалкагольным піве не больш за 0,5 %, растлумачылі ў ведамстве. «Увоз такога піва можна ажыццявіць у рамках агульных нормаў бяспошліннага ўвозу, для якога кошт усіх тавараў, што перамяшчаюцца, не павінен перавышаць суму, эквівалентную 500 еўра, а вага — 25 кг», — удакладнілі ў ДМК. 

Таксама спецыялісты адзначылі, што аб’ём безалкагольнага піва павінен адпавядаць мэтам асабістага карыстання, каб не дапусціць яго прызнання камерцыйнай партыяй.

«Пры перамяшчэнні звыш 3 л піва з канцэнтрацыяй спірту больш за 0,5 %, нават пры наяўнасці на этыкетках надпісаў, якія паказваюць на тое, што яно з’яўляецца безалкагольным, такі тавар будзе абкладацца мытнымі плацяжамі ў памеры 10 еўра за 1 л у частцы перавышэння колькаснай нормы 3 л. Для асабістага карыстання можна ўвозіць не больш за 5 л алкагольных напояў», — нагадалі ў ДМК.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю