Top.Mail.Ru

Аб фактарах небяспекі пры гарачыні нагадалі ратавальнікі

 Ратавальнікі нагадалі аб фактарах небяспекі ў гарачае надвор'е, паведамляе БелТА.



Сярод іх — адключэнне электрычнай энергіі з-за перагрэву трансфарматарнага абсталявання, дэфармацыя асфальтавага пакрыцця і павелічэнне колькасці ДТЗ, аварыі на чыгуначным транспарце з-за магчымай дэфармацыі рэек. Не выключана ўзнікненне ачагоў прыродных пажараў, распаўсюджванне агню на населеныя пункты, лініі ЛЭП і сувязі.

Таксама ўзрастае рызыка захворвання на інфекцыйныя і паразітарныя хваробы, абвастрэнні сардэчна-сасудзістых хвароб, высокая верагоднасць цеплавых удараў.

У выратавальным ведамстве нагадалі і аб выкананні правіл бяспекі на вадаёмах, куды ў гарачае надвор’е накіроўваюцца жадаючыя асвяжыцца. У гарачае надвор’е павялічваюцца рызыкі гібелі людзей пры купанні.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю