Беларусь аказалася ва ўладзе дажджоў. У многіх раёнах рэспублікі сёння чакаюцца моцныя ападкі. У МНС расказалі аб фактарах небяспекі ў такое надвор’е, паведамляе БелТА.
У моцны дождж, у прыватнасці, магчымы перабоі і адключэнні энергазабеспячэння, пашкоджанне ліній электраперадачы. На дарогах можа значна зніжацца бачнасць і ўскладняцца рух транспарту. Пры інтэнсіўных ападках узнікае верагоднасць абвальвання рвоў, утварэння апоўзняў, падтаплення асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, агародаў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння.
Слупкі тэрмометраў у Беларусі сёння пакажуць плюс 11-17 градусаў. Па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да плюс 22 градусаў.