Top.Mail.Ru

Аб чым дамовіліся кампаніі Беларусі і М’янмы на бізнес-форуме?

Прадпрыемствы і кампаніі Беларусі і М’янмы падпісалі 13 двухбаковых дакументаў на Беларуска-м’янманскім бізнес-форуме, які прайшоў у Мінску, перадае БелТА.


Так, у рамках бізнес-форуму падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж ААТ «МТЗ» і кампаніяй Myanmar Empire, які прадугледжвае зборку трактароў BELARUS. Паміж імі таксама заключаны кантракт на пастаўку трох трактароў мадэляў 451, 522, 820 коштам каля $50 тыс. для правядзення эксплуатацыйных выпрабаванняў і вызначэння неабходных тэхнічных характарыстык.

Падпісана пагадненне аб рэгістрацыі лекавых сродкаў паміж РУП «Белмедпрэпараты» і кампаніяй Apex Care Company з дадаткам адносна 6 супрацьпухлінных лекаў.

Ваўкавыскае ААТ «Беллакт» і Myanmar Empire падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па пастаўках у М’янму сухога малака і дзіцячага харчавання.

Кампаніі дзвюх краін падпісалі шэраг дакументаў аб пастаўках у М’янму корднай тканіны, абсталявання для вытворчасці сухога малака, вяршкоў, згушчанага малака і іншых прадуктаў, а таксама морапрадуктаў у Беларусь.

Заключаны мемарандумы аб узаемаразуменні паміж беларускімі і м’янманскімі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.

У ходзе форуму адбыліся прэзентацыі дзейнасці Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат М’янмы, а таксама кіраўнікоў м’янманскіх кампаній, якія прадстаўляюць ключавыя галіны, такія як тэкстыль, ювелірная справа, турызм, а таксама жывёлагадоўля і рыбалоўства. Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў на форуме падкрэсліў, што выступленні ўсіх спікераў мерапрыемства пацвердзілі значны патэнцыял дзелавога супрацоўніцтва паміж Беларуссю і М’янмай. «І задача ўсіх нас — эфектыўна яго задзейнічаць», — звярнуў увагу ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю