Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прыняла да ўвагі вынікі расійска-амерыканскага саміту на Алясцы і вітае працяг канструктыўнага дыялогу, піша ТАСС.
«Мы прынялі да ўвагі вынікі сустрэчы прэзідэнтаў Злучаных Штатаў і Расійскай Федэрацыі Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна, якая адбылася ў пятніцу на Алясцы. Мы вітаем працяг канструктыўнага дыялогу паміж дзяржавамі-сябрамі (ААН, — Зв.)», — адзначаецца ў каментарым афіцыйнага прадстаўніка генеральнага сакратара ААН Стэфана Дзюжарыка.
Таксама адзначаецца: «Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш зноў заклікае да неадкладнага, поўнага і безумоўнага спынення агню ў якасці першага кроку на шляху да справядлівага, усёабдымнага і ўстойлівага міру ва Украіне. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый гатова падтрымаць усе значныя намаганні ў гэтым напрамку».