Аўтобус маркі Yutong, у якім знаходзіліся 50 пасажыраў, трапіў у смяротную аварыю ў Мангістаўскай вобласці Казахстана, паведамляе БелТА.
ДТЗ адбылося ноччу 16 студзеня, калі аўтобус ехаў з Актау у бок сяла Бейнеу. Паводле папярэдніх звестак, вадзіцель аўтобуса не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго транспартны сродак перакуліўся ў кювет.
У выніку здарэння 4 чалавекі загінулі на месцы, яшчэ 42 атрымалі раненні. 17 пацярпелых былі шпіталізаваны, астатнія накіраваны на амбулаторнае лячэнне, заявілі ў прэс-службе Дэпартамента паліцыі Мангістаўскай вобласці.
Па факце ДТЗ заведзена крымінальная справа. Вадзіцель змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.