Top.Mail.Ru
232

Аўто з двума рыбакамі скацілася ў Прыпяць

Следчыя працуюць на месцы ўтаплення рыбака ў рацэ Прыпяць, паведамляе Следчы камітэт.


Трагедыя адбылася 11 мая ў Мазырскім раёне. Двое мужчын 32 і 38 гадоў з Лельчыцкага раёна на аўтамабілі «Ніва» прыехалі парыбачыць на правым беразе ракі Прыпяць паблізу вёскі Шаставічы.

Вядома, што рыбакі ўжывалі спіртное. На начлег размясціліся ў аўтамабілі. «„Ніва“ стаяла пад ухілам і самаадвольна з’ехала ў раку. Старэйшаму мужчыну ўдалося выбрацца з салона і выратавацца. Малодшы патануў. Рыбак, які выжыў, дабег да бліжэйшай вёскі і выклікаў ратавальнікаў», — паведамілі ў СК.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група з прыцягненнем работнікаў МНС і АСВОД. Вадалазы дасталі аўтамабіль з вады.

Мазырскі РАСК устанаўлівае абставіны здарэння. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена прычынам і ўмовам, якія садзейнічалі гібелі чалавека.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю