Top.Mail.Ru

Аўтамагазіны з самаабслугоўваннем. Як у Беларусі плануюць развіваць гандаль на вёсцы

Як у Беларусі будзе развівацца праца ў сферы гандлю ў сельскай мясцовасці, расказала намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч, перадае БелТА.



Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі выступіла ініцыятарам правядзення рабочай сустрэчы з гандлёвымі сеткамі, зацікаўленымі ў развіцці гандлю ў сельскай мясцовасці, на базе завода аўтамабільных прычэпаў і кузаваў «МАЗ-Купава».

Паводле слоў Святланы Караткевіч, галоўнай мэтай сустрэчы з’яўляецца прапрацоўка некаторых нявырашаных пытанняў у рамках эксплуатацыі тэхнічных характарыстык машын, якія выкарыстоўваюцца на сяле ў выглядзе аўтамагазінаў. «Мы разгледзім пытанні магчымасці змены дзеючага заканадаўства ў частцы прадастаўлення крэдытных рэсурсаў, умовах фінансавай арэнды аўтамагазіна. Таксама абмяркуем перспектывы развіцця галіны як з боку гандлю, так і прамысловасці, каб разумець, якія пункты росту і адпаведна вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць з наступным увасабленнем усіх задач у дзеянне», — патлумачыла яна.

«У Беларусі добрыя ўмовы для ажыццяўлення бізнесу ў сельскай мясцовасці. Працуе шэраг указаў Прэзідэнта, якія добра сябе праявілі. Прадпрыемствы выкарыстоўваюць ільготныя ўмовы для ажыццяўлення сваёй дзейнасці, — дапоўніла намеснік міністра. — Гандлёвая галіна на вёсцы прадстаўлена Беларускім рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў, прыходзяць і буйныя гандлёвыя сеткі. Спіс гандлёвых аб’ектаў і суб’ектаў будзе пашырацца, забяспечваючы якаснае абслугоўванне насельніцтва ў сельскай мясцовасці».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю