Top.Mail.Ru
219

Аўтахлам на вуліцах. Калі праблема будзе заканадаўча ўрэгуляваная?

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кантролю будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і па горадзе Мінску — начальнік упраўлення кантролю жыллёва-камунальнай гаспадаркі Камітэта дзяржаўнага кантролю (КДК) Уладзімір Бондар расказаў, калі праблема з аўтахламам на вуліцах будзе заканадаўча ўрэгулявана, паведамляе БелТА.


У працэсе вырашэння праблем з аўтахмламам на вуліцах краіны выявілася маса нюансаў, адзначыў Уладзімір Бондар. «Пачынаючы з таго, што ёсць машыны без нумароў, ёсць машыны на замежных нумарах, ёсць машыны, якія быццам бы падыходзяць пад патрабаванне, але не ў поўнай меры. Тут не проста машына са спушчанымі коламі. Там і наяўнасць тэхагляду, і эксплуатацыя, і плата падатку за транспарт. Усе гэтыя пытанні пераплецены», — растлумачыў ён.

У шэрагу выпадкаў першае, на што КДК звярнуў увагу, — гэта працэдурнасць, або па-іншаму — бюракратычныя затрымкі. «Некаторыя аб’екты ўжо загадзя вядомыя як аўтахлам, але трэба прайсці пэўную працэдуру, напрыклад, паведаміць заяўніку. Як паведаміць? Першая праблема. Адпраўляецца заказны ліст з апавяшчэннем — заяўнік яго не атрымаў. Адпаведна, не апавешчаны належным чынам. І потым узнікалі спрэчкі, аж да судовых, калі машыну ўжо везлі на ахоўную стаянку, — прывёў прыклад Уладзімір Бондар. 

Паведамляльная працэдура ўжо адпрацавана. Згодна з ёй, аўтаўладальніку на кожным этапе паведамляецца: аб тым, што павінен прыбраць машыну; аб тым, што машыну эвакуіруюць на ахоўную стаянку; аб тым, што далей яе здадуць на металалом і гэтак далей. 

«На жаль, нарматыўны прававы акт па рэгуляванні гэтага працэсу пакуль не прыняты, але ён ужо ў высокай ступені гатоўнасці. Там літаральна засталося некалькі прэтэнзій з нашага боку, якія мы лічым здольным даць найболей адчувальны эфект пры іх адпрацоўцы. І мы ўжо ў далейшым на доўгія гады, магчыма, не вернемся да гэтай праблематыкі менавіта з пункту гледжання заканадаўчага рэгулявання ўсяго гэтага працэсу», — заўважыў Уладзімір Бондар.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю