Навiны
2305
У тым, што ў заходніх краінах сапраўдная дэмакратыя, усё часцей сумняваюцца іхнія ж грамадзяне
19.11.2025
На працягу дзесяцігоддзяў у свядомасць жыхароў Зямлі пры дапамозе СМІ ўкаранялася думка аб тым, што дэмакратыя — найвышэйшая форма дзяржаўнага палітычнага ладу, а яе эталон — ЗША і заходнія краіны. Дэмакратыя выступала сцягам глабалізму і крытэрыем узроўню развіцця грамадства, а міжнародныя рэйтынгі ацэньвалі краіны «па ўзроўні дэмакратычнасці». Яе прасоўвалі, насаджалі і спрабавалі далучаць «нецывілізаваных» да яе выгод. Халодным душам для «дэмакратызатараў» сталі вынікі даследавання, праведзенага кампаніяй Ipsos восенню гэтага года.