Навiны
«Ваш ход, кіраўнік дзяржавы!». Гадавіна першай інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі ў 1994 годзе
Спаўняецца гадавіна з дня першай інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі — 20 ліпеня 1994 года Аляксандр Лукашэнка ў якасці ўсенародна выбранага кіраўніка дзяржавы прынёс прысягу ў Авальнай зале Дома ўрада, паведамляе БелТА.
Папа Рымскі Леў XIV уступіў у пасаду
Папа Рымскі Леў XIV атрымаў сімвалы папскай улады - пярсцёнак рыбака і палій, што азначае афіцыйны пачатак пантыфікату 267-га Папы Рымскага, паведамляе БелТА.
Інаўгурацыйная служба Папы Льва XIV праходзіць у Ватыкане
Інаўгурацыйная служба, якая азначае афіцыйны пачатак пантыфікату Папы Рымскага Льва XIV, праходзіць на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Падчас найстаражытнага абраду пантыфіку перададуць знакі папскай улады — кольца рыбака і палій, паведамляе БелТА.
Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы
Дарагія суайчыннікі! Паважаныя госці!
Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?
На сталічных праспектах Незалежнасці і Пераможцаў 25 сакавіка было асабліва шматлюдна. Людзі прыйшлі, каб сустрэць урачысты картэж і падтрымаць кіраўніка дзяржавы перад асабліва важнай падзеяй — інаўгурацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Карэспандэнт «Звязды» далучыўся да мінчан і гасцей сталіцы і пацікавіўся ў беларусаў, чаму прыйсці ў гэты дзень павітаць Прэзідэнта для іх было асабліва важна.
Выбраны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь урачыста заступіў на пасаду
Гісторыя суверэннай Беларусі папоўнілася яшчэ адной знакавай падзеяй — цырымонія заступлення на пасаду зноў выбранага Прэзідэнта Беларусі прайшла ў Палацы Незалежнасці. Гэтую падзею разам са сваім лідарам пражыла ўся краіна. Аляксандр Лукашэнка прыехаў на інаўгурацыю па двух галоўных сталічных праспектах — Незалежнасці і Пераможцаў. Картэж беларускага лідара на вуліцах горада цёпла сустракалі мінчане і госці сталіцы.
«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»
На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек. Быць непасрэднымі сведкамі гэтай найважнейшай падзеі, якая ўжо ўвайшла ў гісторыю, пашчасціла членам Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і членам Савета Рэспублікі, суддзям Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, кіраўнікам мясцовых органаў улады, выбітным дзеячам культуры і мастацтва, спартсменам, кіраўнікам і прадстаўнікам медыйнай супольнасці, сферы адукацыі і аховы здароўя. Сярод запрошаных на найгалоўнейшую ўрачыстасць краіны былі і паслы замежных дзяржаў, давераныя асобы кіраўніка дзяржавы падчас выбарчай кампаніі, члены Цэнтральнай выбарчай камісіі, сілавых структур і іншыя прадстаўнікі беларускага народа, якія ўнеслі свой унёсак у правядзенне электаральнай кампаніі. Яшчэ большая колькасць людзей назірала за цырымоніяй прынясення ваеннаслужачымі клятвы на вернасць беларускаму народу і Прэзідэнту. Карэспандэнты «Звязды» пацікавіліся ў непасрэдных відавочцаў абедзвюх урачыстасцяў першымі ўражаннямі.
«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»
Вялікая ўвага была прыцягнута і да прамой трансляцыі цырымоніі інаўгурацыі. Яе ў прамым эфіры глядзелі ў розных кутках краіны. Карэспандэнты «Звязды» пацікавіліся ўражаннямі тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах.
Цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі адбудзецца 25 сакавіка
Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 25 сакавіка. Пра гэта БелТА паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.