Навiны
Узмацніць жорсткасць ліцэнзавання гандлю электроннымі цыгарэтамі плануюць у Беларусі. Лукашэнка падтрымаў
У Беларусі плануюць на заканадаўчым узроўні ўзмацніць жорсткасць ліцэнзавання гандлю электроннымі цыгарэтамі і адпаведнымі сумесямі. Праект закона разгледжаны на нарадзе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў, паведамляе БелТА.
Спрэчак шмат, але чым насамрэч небяспечныя вэйпы?
21 лістапада адзначаецца Сусветны дзень некурэння, які штогод праводзіцца па ініцыятыве Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам. Паколькі ўжыванне нікацінаўтрымальнай прадукцыі, у прыватнасці, электронных сістэм курэння, імкліва расце, асабліва сярод моладзі, у нашай краіне ў лістападзе праходзіць інфармацыйна-асветніцкая акцыя, якая прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў і флэш-мобаў, у тым ліку ва ўстановах адукацыі. Якія яшчэ меры, у тым ліку на заканадаўчым узроўні прымаюцца, расказалі спецыялісты.