Навiны
651
Пабывалі на вытворчасці экалагічна чыстага транспарту
20.11.2025
Калі казаць пра якасць жыцця, нельга не згадаць электратранспарт. Найперш гэта чыстае паветра. А яшчэ — камфорт для вадзіцеляў і пасажыраў, калі размова пра грамадскі транспарт. Нездарма Прэзідэнт на нядаўняй нарадзе па развіцці атамнай энергетыкі закрануў гэту тэму, даручыўшы прапрацаваць маршруты электробусаў замест цесных душных маршрутак у гарады-спадарожнікі Мінска.