Навiны
706
Ліўся малінавы звон пад строчыцкае неба
15.09.2025
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 14 верасня адбыўся ХІ штогадовы фестываль звону «Строчыцкія перазвоны-2025». Свята накіравана на адраджэнне ўнікальнай з’явы — храмавай звонавай музыкі—святой па гучанню, сэнсу і ўздзеянню! Мерапрыемства благаславіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін.