Навiны
Пірсінг як арт-аб’ект: як упрыгажэнні для вушэй пакараюць свет высокай моды
Экспазіцыя «Цацкі, якія захоўваюць памяць» прадстаўлена ў Белдзяржмузеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Ёлачная цацка, без якой ужо немагчыма ўявіць навагоднія святы, мае працяглую і вельмі цікавую гісторыю. Аб гэтым распавядае часовая экспазіцыя «Цацкі, якія захоўваюць памяць», прадстаўленая ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Каб выстаўка выклікала яшчэ большую цікавасць у дзяцей (а менавіта на гэту аўдыторыю найперш разлічана экспазіцыя), супрацоўнікі музея звязалі яе з адукацыйнай праграмай «Падарожжа ёлачнай цацкі ў гісторыі». «На выстаўцы прадстаўлены ёлачныя цацкі з калекцыі нашага музея, вырабленыя ў СССР у перыяд з 1945 да 1960 года, — адзначае метадыст культурна-адукацыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Кацярына КРАВЧЫК. — Напрыклад, расказваем, калі з’явіліся мантажныя цацкі або цацкі з кардону ці ваты, і просім дзяцей знайсці такія ж у экспазіцыі. Згадваем аб тым, што ў гісторыі Савецкага Саюза ёлачная цацка стваралася, пераўтваралася, развівалася, пастаянна мянялася».
Ювелірная перазагрузка: галоўныя трэнды восені—зімы 2025/2026
Набыццё ювелірных вырабаў — гэта інвестыцыя ў сябе, у свой стыль і ў той настрой, які вы хочаце трансліраваць свету. У адрозненне ад мімалётных трэндаў у вопратцы, упрыгажэнні — гэта канстанта, якая, тым не менш, чуйна рэагуе на дух часу. Каб заўсёды заставацца ў курсе актуальных тэндэнцый, прапануем зазірнуць у ювелірную шкатулку сезона восень—зіма 2025/2026.