Навiны
539
Чым прыцягваюць сувеніры з Беларусі?
13.08.2025
— ...А ці ёсць у вас хусткі альбо шалікі з відамі Мінска?.. — спытала ў прадаўца адной сталічнай крамы кабета з вялікай торбай, у якую збіралася складваць выбраныя сувеніры: кубак з беларускім малюнкам, керамічныя званочкі, сурвэткі з арнаментам. А яшчэ што-небудзь?.. Узнікла праблема выбару. І як жа я яе разумею: штогод думаю, якімі падарункамі здзівіць блізкіх, якія прыязджаюць на радзіму гады ў рады, — каб павезлі з сабой нешта адметнае, наша.
А цяпер турыстычны сезон у разгары, значыць, і запыт на вырабы, якія падкрэсліваюць адметнасць Беларусі.