Навiны
У Бабруйскім раёне казуля прыйшла грэцца да трактарыста
Суровая зіма, якая сёлета прымусіла беларусаў добра паварушыцца, стала выпрабаваннем і для лясных жывёл. Кур’ёзны выпадак адбыўся ў Бабруйскім раёне каля вёскі Крапіўкі, дзе трактарыст Любоніцкага лясніцтва чысціў дарогу на сваім МТЗ 82.
Зборачную вытворчасць беларускіх трактароў плануюць запусціць у В'етнаме ў 2026 годзе
У В’етнаме ў 2026 годзе плануюць запусціць зборачную вытворчасць беларускіх трактароў. Аб гэтым дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч расказаў у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1», паведаміла БелТА.
Новыя трактары BELARUS 1523.3 перададзены сямі каледжам Мінскай вобласці
Тэхніка адправілася ў Бярэзінскі аграрна-тэхнічны каледж, Клецкі сельскагаспадарчы каледж, а таксама Дзяржынскі, Капыльскі, Любанскі, Смалявіцкі і Уздзенскі дзяржаўныя каледжы, паведамілі на прадпрыемстве.
ЗАТ агракамбінат «Зара» задзейнічаў ва ўборачнай камбайны, якія перадалі гаспадарцы па даручэнні Прэзідэнта
З раніцы панядзелка ў Магілёве было сонейка, потым пайшоў дождж і ліў, пакуль не дабралася да месца — аграгарадка Рэчкі, дзе знаходзіцца цэнтральная сядзіба знакамітай гаспадаркі. Некалькі тыдняў таму яе наведаў Прэзідэнт: ацаніў работу тутэйшых аграрыяў і паабяцаў дапамагчы з тэхнікай. «Базавыя гаспадаркі мы падтрымліваем», — сказаў ён. Ужо праз тры дні прадстаўнікі «Зары» адправіліся на «Гомсельмаш» за новай тэхнікай. У сезон на яе попыт такі, што без пратэжэ ў асобе кіраўніка дзяржавы прыйшлося б чакаць некалькі месяцаў.