Навiны
Будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі спаўняецца 20 гадоў
16 чэрвеня ўнікальнаму архітэктурнаму аб’екту, сімвалу і візітоўцы нашай краіны — будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — спаўняецца 20 гадоў. Ён быў пабудаваны па ініцыятыве і пад кантролем кіраўніка дзяржавы. Пачатак быў пакладзены 5 лістапада 2001 года, калі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў будынак на вуліцы Чырвонаармейскай, дзе раней размяшчалася Нацыянальная бібліятэка, і прыняў рашэнне аб будаўніцтве новай. У выніку ўжо 1 лістапада 2002 года ў яе падмурак быў закладзены першы камень. Нацыянальную бібліятэку як сацыякультурны інфармацыйны цэнтр будавала ўся краіна, а падчас суботнікаў былі мабілізаваны ўсе рэсурсы Беларусі. Архітэктары і будаўнікі, якія мелі непасрэднае дачыненне да ўзвядзення беларускага алмаза, узгадалі, як гэта было.
У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася ўнікальная выстава геральдычных сімвалаў
У атрыуме 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставы «Дзяржаўныя і афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь». Экспазіцыя прымеркавана да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна, які беларусы адзначылі 10 мая.
На флагштоку павінен развявацца: з якой тканіны і як робяць сцягі, расказалі на мінскім прадпрыемстве
У краіне адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
Наш карэспандэнт была сярод тых, хто нёс вялізнае палотнішча дзяржаўнага сцяга, і паразмаўляла з удзельнікамі акцыі
Сергяенка: Нашы дзяржаўныя сімвалы з’яўляюцца неад’емнай часткай незалежнасці і суверэнітэту краіны
Рыжанкоў: герб, сцяг, гімн — сімвалы, якія цэментуюць грамадства
Шпілеўская: Для нас гонар - аддаць даніну павагі дзяржаўным сімвалам