Навiны
286
Стартаваў прыём заявак для назначэння стыпендый Прэзідэнта таленавітым маладым вучоным на 2026 год
16.04.2025
У мэтах стымулявання развіцця творчага патэнцыялу маладых вучоных у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 года № 367 «Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных» назначаюцца 100 стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, якія працуюць у арганізацыях, якія выконваюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі (далей — стыпендыі). Названыя стыпендыі назначаюцца на адзін каляндарны год і выплачваюцца незалежна ад памеру заработнай платы.