Навiны
Кітай плануе павялічыць аб’ём рознічных продажаў спажывецкіх тавараў да 60 трлн юаняў
Кітай паставіў перад сабой мэту павялічыць гадавы аб’ём рознічных продажаў спажывецкіх тавараў прыкладна да 60 трыльёнаў юаняў да канца 2030 года і яшчэ больш узмацніць ролю спажывання ў стымуляванні эканамічнага росту, вынікае з урадавага плана па пашырэнні спажывання ў перыяд 15-й пяцігодкі (2026-2030 гг.), перадае «Сіньхуа».
Прафсаюзы ацанілі сітуацыю ў магазінах: міжсезонне характарызуецца наяўнасцю агародніны добрай якасці
Прафсаюзы Беларусі прадаўжаюць сістэмную работу па кантролі за сітуацыяй на спажывецкім рынку. У сакавіку бягучага года ва ўсіх рэгіёнах краіны былі праведзены экспрэс-маніторынгі гандлёвых аб’ектаў з акцэнтам на наяўнасць і якасць плодаагародніннай прадукцыі — катэгорыі тавараў, якая традыцыйна выклікае павышаную ўвагу ў міжсезонны перыяд.
239 зваротаў: з якімі пытаннямі пакупнікі ідуць у прафсаюзы
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі падвялі вынікі работы грамадскіх прыёмных, якія кожны тыдзень прымаюць звароты ад грамадзян па сітуацыі на спажывецкім рынку. Прыняты і разгледжаны 239 зваротаў, якія датычацца заўваг і прапаноў у сферы тавараў і паслуг. Пры гэтым большасць з іх разгледжаны з выездам на месца.
Па чацвяргах у Мінскай вобласці будзе працаваць грамадская прыёмная па пытаннях цэн і якасці
Па чацвяргах у Мінскай вобласці будзе працаваць грамадская прыёмная па пытаннях цэн, якасці і наяўнасці тавараў на спажывецкім рынку. Пра гэта паведамляе БелТА.
Наяўнасць і якасць «баршчавога набору»: у ФПБ расказалі аб зваротах грамадзян па сітуацыі на спажывецкім рынку
Прафсаюзныя спецыялісты працягваюць прымаць у абласных цэнтрах і горадзе Мінску заўвагі і прапановы грамадзян аб сітуацыі на спажывецкім рынку. З красавіка бягучага года грамадскія прафсаюзныя прыёмныя працуюць кожны чацвер.
Шулейка: Сістэма спажыўкааперацыі дазваляе забяспечыць сацыяльны стандарт гандлю на вёсцы
14 мая прайшоў справаздачна-выбарны агульны сход прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, удзел у якім прыняў намеснік Прэм’ер-міністра Юрый Шулейка.
Нараканні на адсутнасць бульбы ў магазінах паступаюць у грамадскія прыёмныя прафсаюзаў з некаторых рэгіёнаў
Кожнае пытанне, якое датычыцца сітуацыі на спажывецкім рынку, як правіла, аператыўна вырашаецца. Грамадзянам, якія звярнуліся, даюцца тлумачэнні па выніку маніторынгу гандлёвага аб’екта, на які паступіла скарга.