Навiны
Беларускія медыкі выконваюць усе магчымыя ў свеце аперацыі па вяртанні слыху
У нашай краіне выконваюцца ўсе віды высокатэхналагічных хірургічных умяшанняў на вуху, якія існуюць у свеце. За апошнія 10 гадоў ніводны грамадзянін Беларусі не выехаў на лячэнне за мяжу. Больш за тое, на лячэнне ў РНПЦ отарыналарынгалогіі штогод прыязджаюць замежныя грамадзяне — як з краін СНД, так і іншых, у тым ліку Ізраіля, Германіі і ЗША. Вярнуць слых беларускія медыкі дапамагаюць у любым узросце. Самыя маленькія пацыенты, якім робіцца адна з найскладанейшых аперацый па аднаўленні слыху — кахлеарная імплантацыя, — шасцімесячныя дзеткі. Пры гэтым узрост дарослых для падбору слыхавых апаратаў і хірургічных умяшанняў не абмежаваны.
Беларускія і расійскія навукоўцы падзеляцца вопытам лячэння парушэнняў слыху на канферэнцыі ў Гродне
Да Міжнароднага дня слыху, які адзначаўся 3 сакавіка, прымеркавалі навукова-практычную канферэнцыю з міжнародным удзелам «Актуальныя пытанні аталогіі, аўдыялогіі», якая пройдзе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Пра гэта паведаміла БелТА.
Да якіх праблем са слыхам трэба своечасова прыслухоўвацца і калі патрабуецца дапамога аўдыёлага?
Адзін укол — і слых вяртаецца: вучоныя знайшлі лячэнне ад глухаты
Адзінота павялічвае рызыку страты слыху
Кітайскія вучоныя выявілі нечаканы фактар, які садзейнічае пагаршэнню слыху. Даследаванне, праведзенае камандай з Цяньцзіньскага ўніверсітэта, Шэньянскага медыцынскага каледжа, Кітайскага медыцынскага ўніверсітэта і Кітайскага ўніверсітэта Ганконга, паказала — з такой праблемай часцей сутыкаюцца адзінокія людзі, паведамляе «МИР 24».