Навiны
У Магілёве запрашаюць на баль да Міжнароднага дня вальса
Ён адбудзецца ў фае Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы (былы Палац культуры вобласці) 14 сакавіка. Мерапрыемства арганізаванае установай сумесна з клубам бальнага і гісторыка-бытавога танца «Рэнесанс+» пры падтрымцы грамадскага аб’яднання «Прафесійная танцавальная ліга».
Мінскі парнікова-цяплічны камбінат да 8 Сакавіка вырасціць больш за 200 тыс. цюльпанаў і каля 60 тыс. руж
Мінскі парнікова-цяплічны камбінат да 8 Сакавіка вырасціць больш за 200 тыс. цюльпанаў і каля 60 тыс. руж. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Некрашэвіч падчас выязнога пасяджэння пастаяннай камісіі Мінгарсавета па гарадской гаспадарцы, транспарце і сувязі, якое адбылося на базе прадпрыемства, перадае БелТА.
Кітайскія вучоныя вызначылі колер самых старажытных руж
У цяперашні час існуе ад 150 да 200 відаў руж і больш за 35 тысяч культурных сортаў, якія адрозніваюцца разнастайнасцю водараў і расфарбовак.