Навiны
З 1 красавіка можна будзе забраніраваць дату ўезду грузавіка ў пункт пропуску
З 1 красавіка 2026 года з’явіцца магчымасць забраніраваць дату ўезду грузавога транспартнага сродку ў аўтадарожны пункт пропуску. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў пресс-службе ўрада.
Рыжанкоў: Беларусь можа стаць надзейным транзітным калідорам паміж Еўрапейскім саюзам і Усходам
Паводзіны заходніх краін выглядаюць як самаізаляцыя. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў 19 сакавіка ў час наведвання пунктаў пропуску «Брэст» і «Казловічы» на беларуска-польскай граніцы, паведамляе БелТА.
ДМК: забяспечана бесперабойная работа пунктаў пропуску ва ўмовах непагоды
У складаных умовах надвор’я забяспечана бесперабойная ачыстка і прыбіранне снегу ў беларускіх пунктах пропуску на польскай, літоўскай, латвійскай граніцах і на тэрыторыі ведамасных пунктаў мытнага афармлення. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе ДМК.
17 лістапада будуць адкрыты польскія пункты пропуску «Кузніца-Беластоцкая» і «Баброўнікі»
17 лістапада з 02:00 (па беларускім часе) будуць адкрыты польскія пункты пропуску «Кузніца-Беластоцкая» і «Баброўнікі», пра што афіцыйна паведамлена беларускаму боку. Аб гэтым піша БелТА.
ДМК: на пад’язных да беларуска-літоўскіх пунктаў пропуску дарогах наведзены поўны парадак
Для гарантавання бяспекі і захавання належных санітарных умоў на пад’язных да беларуска-літоўскіх пунктаў пропуску дарогах наведзены поўны парадак. Пра гэта расказаў начальнік мытнага паста «Беняконі» Гродзенскай рэгіянальнай мытні Дзмітрый Парфёнаў, паведамляе БелТА.
Дзяржпагранкамітэт: больш за 3,2 тыс. фур знаходзяцца ў чарзе на ўезд у Еўрасаюз
У чарзе на ўезд у Еўрасаюз знаходзяцца больш за 3,2 тыс. фур. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
ДПК: 13% фур ад нормы аформілі ў літоўскім «Мядзінінкаі» за суткі
У літоўскім пункце пропуску «Мядзінінкай» за суткі аформілі 13% фур ад нормы. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
ДПК: амаль 4,7 тыс. легкавікоў чакаюць уезду ў Еўрасаюз
Амаль 4,7 тыс. легкавікоў чакаюць уезду ў Еўрасаюз, паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце.
ДПК: больш за 6 тыс. транспартных сродкаў чакаюць на граніцы ўезду ў Еўрасаюз
ДПК: Больш за 2,8 тыс. легкавікоў чакаюць на граніцы ўезду ў Польшчу
Вялікая колькасць легкавога транспарту фіксуецца на ўезд у Польшчу — 2850 аўто. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.