Навiны
Маштабная карупцыйная схема выкрыта ў ключавых галінах эканомікі
Супрацоўнікамі УБЭЗ сталічнага ГУУС і прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры ў рамках сумеснай работы ў міжведамаснай групе затрыманы службовыя асобы шэрагу прадпрыемстваў аграпрамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў, ЖКГ, будаўніцтва, транспарту, адукацыі і іншых галін. Пра гэта паведаміла прэс-служба міліцэйскага ведамства.
Прыватнае гандлёвае прадпрыемства ўхілялася ад выплаты падаткаў, страхавых узносаў у ФСАН на 6 млн рублёў
Пракуратура накіравала справу ў суд
У Беларусі летась зафіксавана менш за 64 тысячы правапарушэнняў з нерухомасцю, але расце колькасць кіберзлачынстваў у гэтай сферы
У Мінску на базе Інстытута Следчага камітэта Беларусі прайшла сустрэча ў фармаце круглага стала ў рамках рэалізацыі комплексу мер па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці. Тэма дыскусіі — «Процідзеянне махлярству ў сферы здзелак з нерухомасцю» — аб’яднала на адной пляцоўцы прадстаўнікоў ключавых дзяржаўных органаў і прафесійных супольнасцяў: Генеральнай пракуратуры, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства юстыцыі, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, РУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва», Беларускай натарыяльнай асацыяцыі «Нерухомасць» і іншых.
У Драгічынскім раёне прадаўшчыца скрала 127 тысяч рублёў
Пяць гадоў работніца аднаго з магазінаў Драгічынскага раёна прысвойвала выручку магазіна, дзе працавала, на «зэканомленыя» грошы купляла сабе падарункі.
Жыхар Мінска знайшоў кашалёк і вярнуў уладальніку. Гэта яго не зберагло ад крымінальнай адказнасці
На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 40-гадовага гараджаніна, якога абвінавачваюць ва ўчыненні крадзяжу, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Генпракуратура: Расце колькасць несанкцыянаваных доступаў да Telegram-акаўнтаў беларусаў
Лукашэнка: Работнікі пракуратуры нязменна застаюцца верныя абавязку і адданыя прынцыпам вяршэнства права
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры з прафесійным святам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Падпаліў жонку і знішчыў яе пашпарт: пракуратура накіравала крымінальную справу ў суд
66-гадоваму жыхару Брэсцкага раёна інкрымінаваны замах на забойства з асаблівай жорсткасцю і наўмыснае знішчэнне чужога пашпарта. Падрабязнасці расказалі ў пракуратуры Брэсцкай вобласці.
У Магілёве пракуратура ўказала на нездавальняючы стан некаторых воінскіх пахаванняў
Пракуратура горада Магілёва па выніках праверкі выканання заканадаўства аб увекавечанні памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах войнаў запатрабавала ліквідаваць парушэнні ў частцы ўліку і добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Генпракуратура накіравала ў суд справу аб ДТЗ з маршруткай, у якім загінулі шэсць чалавек
Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да кіроўцы прыватнага прадпрыемства, які ажыццяўляў паслугі па перавозцы пасажыраў. Яму інкрымінавана парушэнне ПДР і эксплуатацыі транспарту, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх і менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў, а таксама смерць людзей, па ч. 3 арт. 317 КК, паведамілі БелТА ў Генеральнай пракуратуры.