Навiны
Без дажджоў не абыдзецца? Чаго беларусам чакаць ад надвор’я 21 ліпеня
Чаго беларусам чакаць ад надвор’я 21 ліпеня, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Навальніцы, ліўні і моцны вецер. Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 18 ліпеня
Днём 18 ліпеня па захадзе Беларусі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Па Брэсцкай вобласці максімальная тэмпература паветра дасягне плюс 30-32 градусы, у сувязі з чым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
З пачатку наступнага тыдня можа рэзка пахаладнець
Максімальна горача на гэтым тыдні чакаецца ў суботу. У гэты дзень надвор’е ў Беларусі працягне вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі раніцай і днём у заходніх раёнах адаб’ецца ўплыў актыўных франтальных раздзелаў, якія ссоўваюцца з тэрыторыі Польшчы.
Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены на 15 ліпеня з-за гарачыні
Днём 15 ліпеня па поўдні Беларусі тэмпература паветра дасягне плюс 30-31 градус, у сувязі з чым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Горача, але месцамі з навальніцамі. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 14 ліпеня
У Беларусі 14 ліпеня прагназуецца спякотнае надвор’е, месцамі з навальніцамі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Да +30°С, але навальніцы і моцныя дажджы. Якое надвор’е будзе ў панядзелак, расказалі сіноптыкі
Навальніцы, месцамі моцныя дажджы і да плюс 30 градусаў — якое будзе надвор’е ў Беларусі ў панядзелак, 13 ліпеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Ліпень забыўся пра лета? Сіноптыкі абяцаюць халаднаватую пятніцу з дажджамі і навальніцамі
У Беларусі 10 ліпеня ноччу пераважна на захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Дажджы не адступаюць. У якіх раёнах Беларусі 9 ліпеня прагрымяць навальніцы
У Беларусі 9 ліпеня месцамі па краіне чакаюцца навальніцы. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Пятніца з характарам: у якіх рэгіёнах краіны 3 ліпеня пройдуць моцныя ліўні
У Беларусі 3 ліпеня па паўднёвым усходзе краіны прагрымяць навальніцы, месцамі пры навальніцах чакаюцца моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. У сувязі з гэтым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чырвоны ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 1 ліпеня з-за спякоты да +37 °C
У Беларусі днём 1 ліпеня на большай частцы тэрыторыі тэмпература паветра складзе 30-34 градусы вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - плюс 35-37 градусаў, у сувязі з чым абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.