Навiны
Як правільны выбар лідара прывёў беларусаў да поспеху
«Аўраам Лінкальн сказаў калісьці, што сапраўдная дэмакратыя — улада народа, з народа і для народа. Першы ўсенародна выбраны кіраўнік беларускай дзяржавы павінен увесь час адчуваць сваю сувязь з простымі людзьмі, чыёй працай трымаецца наша зямля. Абяцаю вам, што гэта сувязь ніколі не парушыцца», — гэтыя словы прагучалі 32 гады таму, 20 ліпеня 1994 года, у Авальнай зале Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень адбылася цырымонія, якая назаўжды змяніла палітычную карту краіны. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, выбраны першым Прэзідэнтам незалежнай Беларусі, прынёс прысягу на вернасць народу. Гэты дзень стаў не проста фармальным актам, які завяршыў першую ў гісторыі суверэннай Беларусі электаральную кампанію па выбарах Прэзідэнта, а кропкай адліку для новай палітычнай сістэмы, якая пасля атрымала назву «беларуская мадэль развіцця».
У Магілёве бізнесмены, дыпламаты, прадстаўнікі ўлады ствараюць глебу для перспектыўных праектаў
Пратаколы намераў аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці на суму больш як 250 мільёнаў рублёў падпісаны ў рамках XVI Міжнароднага эканамічнага форуму «Млын поспеху», які сабраў у Магілёве каля 1500 чалавек з ліку прадстаўнікоў улады, дзелавых колаў, дыпкорпусу Беларусі, Расіі, Кітая, Славакіі, Турцыі, Анголы, Замбіі, Нігерыі, Пакістана, Уганды.
Падвядзенне вынікаў года: як ацаніць дасягненні і падрыхтавацца да новых вяршыняў
Як прывабіць поспех і дастатак на ўвесь надыходзячы год?
Пад Новы год прынята згадваць Усходні гараскоп. Нябесны заступнік надыходзячага года — Чырвоны Вогненны Конь — уступіць у свае правы 17 лютага і будзе валадарыць да
5 лютага 2027-га. Але дагадзіць астралагічнаму «зверу» важна менавіта ў навагоднюю ноч: лічыцца, што ў гэтым выпадку поспех будзе спадарожнічаць вам увесь год.
Пра што раскажа «Алеся» ў ліпені?
Сакрэты поспеху артыста, вынікі конкурсу, псіхалогія і мода.
Як выглядае партрэт сярэднестатыстычнай беларускі і як яна ўсё паспявае?
У нашай краіне жыве каля 4,9 мільёна жанчын, а гэта 54 % насельніцтва. Сярэднестатыстычны партрэт беларускі выглядае так: гэта гараджанка, якая мае вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную адукацыю, працуе ў сферы аховы здароўя, адукацыі, фінансавай ці страхавой дзейнасці або на дзяржслужбе, у вольны час займаецца спортам, знаходзіцца ў шлюбе і выхоўвае дзяцей. Як і дзякуючы чаму ў беларусак атрымліваецца быць актыўнымі, падтрымліваць баланс паміж сям’ёй і кар’ерай, напярэдадні Дня жанчын расказалі спецыялісты, а міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка падзялілася асабістым сакрэтам, як усё паспяваць.
Галоўныя прынцыпы поспеху сапраўдных лідараў
Поспех — не выпадковасць. Дасягненне поспеху цалкам і поўнасцю заслуга самой асобы. Кожны, хто імкнецца да поспеху, павінен выпрацаваць свой эфектыўны спосаб дасягнення мэт, а нашы прынцыпы дапамогуць натхніцца на яго.