Навiны
Прырода і слова выхоўваюць
Творчае прывітанне ад салдата Акіма
Цёплыя і па-мастацку аформленыя франтавыя лісты захоўваюцца ў Белдзяржмузеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Беларускі паэт Анатоль Аўруцін стаў лаўрэатам Міжнароднай Лермантаўскай прэміі
Міхась Пазнякоў: Сёння быць паэтам мала — трэба быць яшчэ і грамадзянінам
Свет трымаецца на запаветах любові. Цяпер, калі яе топчуць, зневажаюць тыя, хто самаўпэўнена вырашыў, што можа вяршыць лёсы, за любоў стаяць тыя, хто фарміруе думку грамадства, стражнікі праўды — пісьменнікі. Іх пераканаўчыя прамовы, акрыленыя вершаваныя радкі і поўныя веры і надзеі каментарыі — як кліч птушынага кліна, які ляціць у край справядлівасці, згоды і міру. Пісьменнікі не маўчаць у цяперашні трывожны час, калі прастора напоўнена супярэчлівай, правакацыйнай інфармацыяй, бо хто, як не яны, найлепш адчувае нерв сучаснасці, хто, як не яны, закліканы быць маральнай асновай грамадства? І яны будуць пачутыя, бо данясуць ідэі праўды праз мастацкае слова, якое трапляе прама ў сэрца. Пра паэтычны адказ жорсткай рэальнасці — гутарка са старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаным дзеячам культуры Міхасём Пазняковым.
Рыгор Семашкевіч мог бы разгарнуцца ў цікавага празаіка, не падобнага да іншых
Ячаста бяру ў рукі яго ўжо зачытаны, у працёртых карычневых вокладках аднатомнічак, гартаю старонкі, перачытваю нанова некалі падкрэсленае, гляджу фотаздымкі і згадваю тое, што ўжо, відаць, ніколі не сатрэцца з памяці ды, на жаль, і не паўторыцца. Спявае радком і сама назва кнігі: «Лічыла дні зязюля» (1987). Скупой была яна, зязюля яго веку. Адмерала ўсяго няпоўных трыццаць сем гадоў. А пазнаёміліся мы, калі яму не было і сямнаццаці.
Чым парадуе фестываль «Маладзечна-2025»?
Завяршаецца падрыхтоўка да XXІV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2025». Найбуйнейшы музычны форум нашай краіны пройдзе 13 і 14 чэрвеня, аднак мерапрыемствы ў горадзе стартуюць ужо 10-га. Па традыцыі асноўныя падзеі — Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні і канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю — пройдуць на галоўных сцэнічных пляцоўках Маладзечна. Акрамя гэтага запланавана яшчэ шмат цікавага. Карэспандэнт «Звязды» даведалася падрабязнасці.
Бібліятэкам Чувашыі зроблены падарунак з Беларусі
Народны паэт Чувашыі, якога добра ведаюць у Беларусі, пераклаў на сваю родную мову і выдаў кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага (1954 — 2021) «Белым кветам усцелены сад». На апошняй старонцы вокладкі ёсць надпіс: «Кніга выдадзена пры падтрымцы Героя Расіі М. Гаўрылава і другіх жыхароў Чувашыі, якія шчыра любяць Беларусь і беларускую літаратуру».
Што для Міколы Маляўкі было самым важным у паэзіі?
Мы сустрэліся з ім у апошні дзень мінулай зімы, 29 лютага 2024 года. Сумна й казаць такое: сустрэліся, каб назаўсёды развітацца. Даўно ўжо сталася звычкай ці нават традыцыяй: перад тым, як выправіцца веснаваць на родную Стаўбцоўшчыну, трэба абавязкова сустрэцца, пахадзіць каля Свіслачы ды пагаварыць пра жыццё-быццё, пра тое, што засталося за мяжой пражытага года. Гэтым разам сустрэліся ў яго, Міколы Маляўкі, дома.
Віктар Шніп: Паэзія — гэта паветра, якім дыхаюць і паэты, і празаікі
Ужо даўно заўважана, што найлепшы раманіст — жыццё: толькі паспявай занатоўваць. Ды не ўсе гэта робяць. А Віктар Шніп няспынна фіксуе падзеі, сустрэчы, высновы і тым самым складае своеасаблівую хроніку, якая пасля становіцца мастацкім творам, як чарговы дзённікавы раман паэта «Заўтра была адліга — 5», што пабачыў свет у Выдавецкім доме «Звязда» акурат да 65-годдзя творцы. У чым каштоўнасць дзённіка, як ён яднае паэзію і прозу і чаму адна не можа без другой — у нашай гутарцы.
З марай аб зары прадвесня
Не ўсе прыхільнікі паэзіі ведаюць пра Алеся Мілюця. Прычына ў тым, што пры жыцці ён так і не дачакаўся сваёй кніжкі. «Паэзія баразны» выйшла толькі ў 2003 годзе. Гэтая прычына вынікае з іншай, таксама важнай. Пастаянна жыў у сваёй роднай вёсцы Скорычы цяперашняга Карэліцкага раёна, у якой нарадзіўся 6 кастрычніка 1908 года. Скончыў усяго два класы пачатковай школы. Вучыцца далей перашкаджала штодзённая сялянская праца. Не толькі для выжывання, але, як пазней засведчаць лісты, дасланыя з фронту, і ў радасць сабе, бо любіў яе. А чаму застаўся самавукам, праўдзіва сказаў у вершы «Мая асвета»: