Навiны
У Мінску прайшло пасяджэнне Савета па аграпрамысловай палітыцы Еўразійскага эканамічнага саюза
Як адзначыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Юрый ГОРЛАЎ, цяпер дастаткова важкія перспектывы супрацоўніцтва краін — членаў ЕАЭС. «На дадзеным этапе існуе магчымасць вырашэння любых пытанняў. Для нас гэта вельмі важна, бо мы з’яўляемся краінай-экспарцёрам: калі больш за 90 % нашай харчовай прадукцыі пастаўляецца ў краіны ЕАЭС. Забеспячэння харчовай бяспекі Беларусь дасягнула яшчэ ў пачатку 2000-х, і сёння мы заяўляем аб тым, што павінны забяспечваць харчовую бяспеку Еўразійскай эканамічнай прасторы», — сказаў ён і дадаў, што Беларусь гатова выпрацоўваць з краінамі ЕАЭС сумесныя рашэнні і пераадольваць бар’еры, якія ўзнікаюць.
Беларусь і Арэнбургская вобласць узмоцняць біржавыя таргі прадукцыяй АПК
Узаемныя пастаўкі сельгаспрадукцыі павінны стаць стратэгічным вектарам развіцця біржавога гандлю паміж Беларуссю і Арэнбургскай вобласцю.
Пра гэта заявіў прадстаўнік БУТБ на выстаўцы-форуме «Менавы двор», якая праходзіць 10–12 верасня ў Арэнбургу з удзелам звыш
120 кампаній з 15 рэгіёнаў Расіі, Беларусі, Ірана, Казахстана, Камеруна, Кітая, Узбекістана.