Навiны
Пацярпелым ад непагоды прапануюць скарыстацца паслугай часовага прытулку
Пацярпелыя ад наступстваў непагоды могуць атрымаць часовае жыллё ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН), паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Ад урагану ў Магілёўскай вобласці пацярпела калі 2 тысяч гектараў лесу
У Магілёўскай вобласці працягваюць працаваць над ліквідацыяй наступстваў стыхіі, якая гаспадарыла ў рэгіёне ў ноч на 10 і 11 ліпеня. Пад удар трапілі і гарадскія дрэвы, і лясныя. У Магілёве два дні запар ідзе расчыстка вуліц ад завалаў дрэў. Па інфармацыі адзінай дыспетчарскай службы, пашкоджана 4766 гарадскіх дрэў. Разам з дрэвамі загінула і шмат птушак, гнёзды якіх былі разбураны непагадзю.
У Мінпрацы расказалі, якую дапамогу сацыяльныя службы могуць аказаць пацярпелым ад непагоды
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны нагадалі, хто з пацярпелых ад непагоды можа разлічваць на дапамогу ад сацыяльных службаў, паведамляе прэс-служба ведамства.
Дрэва да смерці прыціснула магіляўчанку падчас непагоды
Дрэва да смерці прыціснула магіляўчанку падчас непагоды. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.