Навiны
Міжнародны форум маладых кампазітараў імя М. К. Агінскага сабраў у Маладзечне больш за 20 удзельнікаў
Міжнародны форум маладых кампазітараў імя М. К. Агінскага сабраў у Маладзечне больш за 20 удзельнікаў. Аб гэтым БелТА расказалі ў Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М. К. Агінскага.
Другі Міжнародны форум «Вялікая спадчына — агульная будучыня» 21 — 22 чэрвеня адбудзецца ў Брэсце
У Палаце прадстаўнікоў прайшло пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні другога Міжнароднага форуму «Вялікая спадчына — агульная будучыня». Дадзены старт маштабнаму праекту Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па захаванні гістарычнай праўды.
Як Мінская вобласць узмацняе жывёлагадоўчую галіну
У Мінскім аблвыканкаме адбылося пасяджэнне Савета па ветэрынарна-заатэхнічнай дзейнасці і захаванасці сельскагаспадарчых жывёл і птушкі. Гэта падзея стала важным крокам у фарміраванні адзінай стратэгіі, накіраванай на павышэнне эфектыўнасці жывёлагадоўлі ў рэгіёне.
Мінсельгасхарч расказаў аб стратэгіі развіцця малочнай галіны да 2035 года
Падчас пленарнага пасяджэння XІ Міжнароднага форуму «Беларусь малочная» намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Марыя КЛІМАВА адзначыла, што калі летась адзначалася стагнацыя з боку асноўных сусветных вытворцаў малочнай прадукцыі, то сёлета яны паказалі прырост, што паўплывала на цэны. Яны сталі зніжацца.
Каб на карысць выкарыстоўваць штучны інтэлект, патрэбныя людзі з высокім уласным інтэлектам
ІV Міжнародны форум ІТ — Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі» прайшоў у Нацыянальнай акадэміі навук. Яго мэта — развіццё і каардынацыя супрацоўніцтва вучоных, спецыялістаў навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі, вытворчага і ІТ-сектараў, якія займаюцца даследаваннямі штучнага інтэлекту, знаходзяць эфектыўныя рашэнні для выкарыстання сучасных тэхналогій у розных галінах.
Лукашэнка прыняў удзел у Глабальным атамным форуме
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у Глабальным атамным форуме, які праходзіць у Маскве на тэрыторыі ВДНГ, паведамляе БелТА.
Мінскі міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва ў чацвёрты раз пройдзе ў сталіцы 12 верасня
Мінскі міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва чацвёрты раз пройдзе ў сталіцы 12 верасня. Ён прымеркаваны да святкавання Дня горада і традыцыйна збярэ вядучых прадстаўнікоў бізнесу, улады і экспертнай супольнасці Беларусі і замежных краін, паведамляе карэспандэнт «Звязды» са спасылкай на Мінскі гарвыканкам.
Лукашэнка бачыць патрэбнасць у незалежным фінансавым механізме ШАС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць патрэбнасць у незалежным фінансавым механізме Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым ён заявіў у сваім выступленні на саміце ў Цяньцзіні, паведамляе БелТА.
Сі Цзіньпін: Перад краінамі ШАС ва ўмовах турбулентнасці востра стаіць задача забеспячэння бяспекі
Перад краінамі ШАС ва ўмовах турбулентнасці востра стаіць задача забеспячэння бяспекі. Аб гэтым на саміце ШАС у Цяньцзіні заявіў старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін, паведамляе БелТА.
Лукашэнка: Быць часткай «шанхайскай сям’і» — стратэгічны выбар Беларусі
Быць часткай «шанхайскай сям’і» — стратэгічны выбар Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на саміце ў Цяньцзіні, паведамляе БелТА.