Навiны
82
Беларусь атрымала Гран-пры за лепшы спектакль на міжнародным фестывалі эксперыментальнага тэатра ў Каіры
10.09.2026
Пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Егіпце Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача прыняў удзел у 33-м Каірскім міжнародным фестывалі эксперыментальнага тэатра ў егіпецкай сталіцы і заваяваў Гран-пры за лепшую пастаноўку. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.